Eurosport.ru уключыў Домрачаву ў ТОР-5 кур'ёзаў 2010 года

Беларуская біятланістка Дар'я Домрачава трапіла ў складзены Eurosport.ru ТОР-5 кур'ёзаў мінулага году. У "пяцёрцы" яна заняла 4-е месца і, як не цяжка здагадацца, была адзначаная да казусы са стральбой.

У пазамінулым годзе на этапе Кубка свету ў Аберхофе Дар'я пераблытала "лежку" са "стойкай". А ў студзені 2010 года ізноў у Аберхофе беларуска на стрэльбішчы выпусціла тры кулі ў чужую мішэнь.

"Відаць, Аберхов — нейкае зачараванае для мяне месца! Сама не разумею, як пачала страляць па чужой мішэні", — тлумачыла пасля гэтага Домрачава.

Зрэшты, гэты забаўны кур'ёз, хутчэй, выклікаў дадатковыя сімпатыі да біятланісткі і ў заўзятараў, і ў калег.