ЕВС: Нам няма розніцы, хто будзе абіраць артыста на “Еўрабачанне”
АНТ не атрымае права на адбор прадстаўніка краіны на “Еўрабачанне”. Між іншым, БТ пакуль не спяшаецца наогул займацца гэтым конкурсам, бо і так мае правы на трансляцыю з Осла. А Еўрапейскі вяшчальны саюз не ўмешваецца… Пасля сёлетняга правалу Беларусі на "Еўрабачанні" адборам канкурсантаў мусіў займацца тэлеканал АНТ. Аднак дзеля гэтага яму неабходна было ўступіць у Еўрапейскі вяшчальны саюз, які валодае правамі на выкарыстанне брэнда “Еўрабачанне”. На пачатку снежня рашэнне пра ўваходжанне тэлеканала ЕВС адклаў на паўгода. Фактычна, зараз склалася сітуацыя, калі займацца “Еўрабачаннем” будуць адразу два тэлеканалы: БТ і АНТ. Прычым адны будуць трансляваць шоў, а другія — праводзіць адбор выканаўцаў.
Як распавялі Еўрарадыё ў прэс-службе ЕВС, разгляд пытання аб сяброўстве тэлеканала АНТ не адкладвалі. Папросту гэты працэс дастаткова складаны, а ЕВС збіраецца на паседжанні толькі два разы на год. Прычым умешвацца ў працэс адбору прадстаўніка на еўрапейскі песенны конкурс ЕВС не збіраецца:
ЕВС: “Ніхто не пераносіў прыняцце рашэння наконт тэлеканала АНТ на паўгода. Папросту працэс прыняцця рашэння адносна сяброўства ў ЕВС — досыць доўгі. Ён можа расцягнуцца і на паўгода, і на год. А наконт таго, хто і як будзе займацца адборам прадстаўніка краіны на “Еўрабачанні” — асабістая справа кожнай краіны”.
Саму заяўку на правядзенне адбору падаў Першы канал. Між тым, яшчэ ў лістападзе на тэлеканале АНТ стартаваў праект “Музычны суд”. Меркавалася, што праект стане сёлетнім варыянтам нацыянальнага конкурса “Еўрафэст”. На працягу ўжо трох выпускаў праграмы сярод 200 выканаўцаў, якія падалі заяўкі, былі адабраныя некалькі фаварытаў. Аднак рэч у тым, што не з’яўляючыся сябрам ЕВС, канал АНТ не мае права выкарыстоўваць назву “Еўрабачанне”. І, адпаведна, абвяшчаць адбор на вядомы еўрапейскі конкурс выканаўцаў.
Паводле слоў Аліны Праваторавай, прэс-сакратаркі тэлеканала АНТ, “Музычны суд” папросту займаецца пошукам выканаўцаў, вартых прадстаўляць краіну на міжнародных конкурсах. А вось наконт непасрэдна “Еўрабачання” спадарыня Праваторава лічыць, што ў цяперашніх умовах будзе супрацоўніцтва двух каналаў:
Праваторава: “У нас могуць быць аформленыя дагаварныя адносіны. То бок мы будзем выступаць як падрадчыкі. Наш тэлеканал можа выступіць у якасці прадзюсарскага цэнтра па адборы і падрыхтоўцы песні. А трансляваць “Еўрабачанне” будзе Белдзяржтэлерадыёкампанія”.
У мінулым годзе адборам выканаўцаў на “Еўрабачанне” займалася каманда праекта “Еўрафэст” Першага нацыянальнага канала пад кіраўніцтвам Аляксандра Ціхановіча. На думку спевака, зараз канал папросту марнуе час. Бо непасрэдна да конкурса засталося менш за паўгода, а ў Беларусі нават з каналам не могуць пакуль вызначыцца. Да таго ж і каманда ў краіне існуе з адпаведным досведам у арганізацыі “адборышча” на еўрапейскі песенны конкурс…
Ціхановіч: “Я лічу, што БТ і павінна гэтым займацца, бо мае адпаведны досвед у гэтым. Спачатку трэба было стаць сябрам ЕВС, а ўжо потым пра нешта заяўляць!”
Як патлумачыла Еўрарадыё Святлана Смалонская, прэс-сакратарка Белдзяржтэлерадыёкампаніі, нейкага рашэння наконт супрацы двух каналаў ды і наогул наконт арганізацыі адбора на “Еўрабачанне” пакуль няма:
Смалонская: “Мы як адзіны канал-сябра ЕВС на дадзены момант заяўку ад краіны падалі. Тут жа галоўнае, каб была паданая заява, заплочаны ўнёскі і забяспечана трансляцыя самога конкурсу”.
То бок сітуацыя складваецца наступная. Першы тэлеканал як сябра ЕВС мае права на трансляцыю “Еўрабачання” і выкарыстанне назвы конкурса. Канал АНТ ж мае фактычна конкурс, які займаецца пошукам выканаўцы для прадстаўлення краіны на міжнародным узроўні. У тым ліку і на “Еўрабачанне”. Аднак афіцыйна заявіць пра гэта АНТ не мае права. Бо рашэнне наконт сяброўства ў ЕВС будзе прынятае не раней за чэрвень наступнага года.
Калі ж у бліжэйшы час кіраўніцтва БТ і АНТ не дамовяцца наконт “Еўрабачання”, то ад нашай краіны можа паехаць у Нарвегію папросту прызначаны спявак. Пагатоў, што такое правіламі конкурсу не забараняецца…