Ежедневник: падпалкоўніку Адамовічу выставілі афіцыйнае абвінавачанне

Афіцыйнае абвінавачанне выстаўленае начальніку Ўпраўлення расследавання злачынстваў Дэпартамента фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржкантроля падпалкоўніку Дзмітрыю Адамовічу. Аднак, як адзначае "Ежедневник", яно можа разваліцца праз слабую базу доказаў. Нагадаем, Адамовіч быў затрыманы супрацоўнікамі КДБ 2 жніўня каля будынка Генпракуратуры. Афіцыйных каментароў у яго справе няма, але стала вядома, што падпалкоўніку выставілі абвінавачанне ў "атрыманні хабару асобай, якая займае адказнае становішча".

Аднак, як піша "Ежедневник", Адамовіч на допытах маўчыць. Супраць яго ёсць толькі паказанні пасярэдніка, якія наўрад ці цягнуць на тое, каб іх прыняў суд. Таму цяпер следчыя займаюцца старымі справамі Дзмітрыя Адамовіча, спрабуючы знайсці там нешта істотнае, за што можна зачапіцца.