"Фальшывыя" даішнікі будуць сачыць за парадкам на дарогах (фота)

На беларускіх дарогах з’явяцца металічныя манекены інспектараў ДАІ, паведамляе “Камсамолка”. Іх паставяць па тых участках дарог, дзе часцей за ўсё адбываюцца здарэнні, і куды не дабіраецца патрульная машына. Фальшывыя даішнікі вельмі дысцыплінуюць кіроўцаў, і тыя пачынаюць зніжаць хуткасць. Адрозніць жалезны манекен ад жывога супрацоўніка ДАІ досыць цяжка. Яго немагчыма пазнаць нават на адлегласці 100 метраў. Падабенства настолькі вялікае, што некаторыя кіроўцы нават спыняюцца каля манекена і пытаюцца, як лепей праехаць. Але ж пастаянна манекены на адным месцы стаяць не будуць — металічных даішнікаў будуць перасоўваць на розныя ўчасткі розных трас. Таму кіроўца ніколі не зможа прадбачыць, дзе ён сустрэне фальшывага даішніка, а дзе — жывога.