Фанатка Linkin Park асуджаная на два гады турмы за пераслед куміра

Жанчына, якая пераследвала вакаліста гурта Linkin Park Чэстэра Бенінгтана і яго жонку, асуджаная да двух гадоў турэмнага зняволення. 28-гадовая Дэвон Тауншэнд, супрацоўніца кампаніі Sandia National Laboratories, прызнаная вінаватай у выкарыстанні свайго працоўнага кампутара для атрымання няпраўнага доступу да прыватнай інфармацыі пра Бенінгтана і яго жонку Талінду.

Зламысніца прызналася, што завалодала некаторымі сямейнымі фота Бенінгтанаў, адсочвала іх галасавыя паведамленні, а таксама выведала канфідэнцыйныя звесткі пра графік паездак саліста Linkin Park і спрабавала іх выкарыстаць для асабістай сустрэчы з ім.


Акрамя таго, Тауншэнд атрымала доступ да перапіскі юрыста гурта з прадстаўніком лэйбла Warner Bros. Records і ўзламала электронную паштовую скрыню Талінды, пасля чаго тэлефанавала ёй з пагрозамі.

Цягам 60 дзён Дэвон Тауншэнд павінна быць дастаўленая ў турму агульнага рэжыму ў Феніксе, дзе яна таксама будзе атрымліваць псіхіятрычную дапамогу.

Фота: www.linkinpark.com.ua