Фантастычнае фота з выбарчага ўчастка: У гасцях у казкі!
На гэтым участку канкуруюць праўладныя кандыдаты.
23 сакавіка ў Беларусі праходзяць выбары ў мясцовыя саветы. Адзін з слухачоў Еўрарадыё даслаў сённяшняе фота з 11-га выбарчага ўчастка ў вёсцы Шуневічы Глыбоцкага раёна, які месціцца ў мясцовым дзіцячым садку. На сцяне надпіс: "У гасцях у казкі!".
Адметнасць гэтага ўчастку ў тым, што за дэпутацкі мандат там змагаюцца два праўладныя кандыдаты, прычым адзін з іх — былы ідэолаг.