Фарэры і Грэнландыя могуць заявіць пра імкненне да незалежнасці

Услед за Косавам аб імкненні да незалежнасці могуць заявіць Грэнландыя і Авечыя (Фарэрскія) выспы, якія цяпер ўваходзяць у склад Даніі. Капенгаген не пярэчыць. 19 студзеня сёлета на Авечых выспах выйграла партыя незалежнасці. Лідэр партыі Hogni Hoydal заявіў, што Фарэры імкнуцца да незалежнасці. У 2010-м фарэрцы зладзяць рэферэндум. На той жа дарозе знаходзіцца выспа Грэнландыя.

І Фарэры, і Грэнландыя, дарэчы, абвясцілі, што выходзяць з Еўрасаюза, у якім засталася Данія. Грэнландцы хочуць самі кантраляваць сваю нафту і мінералы, на якія багатая выспа. Адзначым, што фарэрцаў налічваецца 56 тысяч, грэнландцаў – 48 тысяч.

onet.pl