Фармат Кангрэса праеўрапейскіх сілаў яшчэ можа памяняцца
Фармат Кангрэса праеўрапейскіх сілаў, прызначанага на 21 чэрвеня, можа змяніцца. Старшыня аргкамітэта Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Свабода) Сяргей Скрабец адзначыў у інтэрв'ю Еўрарадыё, што да падрыхтоўкі і правядзення Кангрэса можа вярнуцца і Аляксандр Мілінкевіч. Нагадаем, у мінулы чацвер “Еўрапейская кааліцыя” прыняла рашэнне вывесці са складу арганізатараў мерапрыемства Аляксандра Мілінкевіча і яго рух “За свабоду” на той падставе, што палітык, нібыта, знарок блакаваў працу па падрыхтоўцы Кангрэса праеўрапейскіх сілаў.
Дарэчы, кангрэс атрымаў назву “За еўрапейскія каштоўнасці”. Форум арганізуе выключна “Еўрапейская кааліцыя”: “Малады фронт”, “Салідарнасць” Вячалава Сіўчыка, аргкамітэт Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Свабода) і БСДП (Народная Грамада).
На парадку дня стаяць пяць пытанняў. Сярод іх — вылучэнне адзінага кандыдата ў прэзідэнты ад праеўрапейскіх сілаў, з чым катэгарычна не пагадзіўся Аляксандр Мілінкевіч.
"Аднак перамовы працягваюцца — і не толькі з Мілінкевічам, але і з Партыяй БНФ, якая правядзе з’езд 20 чэрвеня, на якім і вызначыцца наконт Кангрэса еўрапейскіх сілаў, з АГП, з іншымі палітычнымі структурамі", — сказаў Сяргей Скрабец.