Федэрацыя хакею Ўкраіны завершыць перамовы з Міхаілам Захаравым у пятніцу

У пятніцу мусяць закончыцца перамовы Федэрацыі хакея Ўкраіны з беларускім спецыялістам Міхаілам Захаравым. Пра гэта паведамляе газета "Коммерсант-Украина"  са спасылкай на віцэ-прэзідэнта Федэрацыі Вячаслава Завальнюка. Як вядома, ужо больш за месяц ён ачольвае нацыянальную зборную Ўкраіны і мусіў яе вывесці ў эліту сусветнага хакею. Аднак днямі Захараў быў прызначаны і галоўным трэнерам нацыянальнай зборнай Беларусі і павязе яе на Алімпійскія гульні ў Ванкувер. Украінскія СМІ адзначаюць, што ў гісторыі сусветнага хакею такое здарылася ўпершыню, каб адзін трэнер ачольваў розныя зборныя.

Дарэчы, сёння ў Мінску Міхаіл Захараў правядзе прэс-канферэнцыю.