Фермер на пагрузчыку тараніў дом пенсіянеркі
Здарэнне адбылося ў Ляхавіцкім раёне Брэстчыны.
Як паведамляе прэс-служба брэсцкай абласной міліцыі, да праваахоўнікаў звярнулася 56-гадовая жыхарка Ляхавачаў. Жанчына заявіла, што ў яе доме ў вёсцы Перахрэсце невядомы папсаваў сцены і дах. Таксама ён папсаваў гаспадарчую прыбудову і чатыры хлявы.
Міліцыянты вылічылі зламысніка. Ім апынуўся 53-гадовы жыхар вёскі Нача, кіраўнік фермерскай гаспадаркі. Як аказалася, пашкоджанні ён зрабіў пры дапамозе франтальнага пагрузчыка, які належаў яго прадпрыемству.
За наўмыснае пашкоджанне маёмасці праваахоўнікі распачалі крымінальную справу. Мужчыну пагражае да 2 гадоў абмежавання волі.