Фэст “Рок-Кола”, забаронены ў Полацку, можа адбыцца ў Смаленску
Пра гэта Еўрарадыё паведаміў дырэктар фестывалю Сяргей Анішчанка, які 1 сакавіка мае намер сустрэцца з мэрам расійскага горада.
“1 сакавіка я буду ў Смаленску. Смаленск прапанаваў правесці “Рок-Кола” у іх. Аднак пакуль нічога дакладна не вядома. Добрая іншая навіна. Сяргей Ждановіч, папсовы прадзюсер, прапанаваў правесці фестываль у Лагойску і большую частку выдаткаў узяць на сябе”. Анішчанка адзначыў, што смаленскія ўлады прапануюць, каб у фестывалі прымалі ўдзел гурты з Беларусі, Расіі і Украіны.
Акрамя таго падчас фэсту плануецца на адзін дзень абвясціць Смаленск беларускім горадам, як напамін, што некалі ён ўваходзіў у склад нашай краіны і нават пэўны час быў беларускай сталіцай.
Нагадаем, апошні фэст “Рок-Кола” прайшоў у Полацку 26-27 кастрычніка 2007 года. Па яго завяршэнні гарадскія ўлады прынялі рашэнне прыпыніць дзейнасць фестывалю, паколькі ён “далёкі ад гістарычнай, духоўнай спадчыны Полацка і праваслаўя”.