Фестываль "Адзіны свет" у Гродне наведалі пажарнік, міліцыянт і ідэолаг
Супрацоўнік гродзенскага МНС цікавіўся ў кіраўніцы Таварыства беларускіх школ Таццяны Канопкінай, ці адпавядае памяшканне пажарнай бяспецы і ці магчыма ў ім правядзенне масавых сходаў.
Пасля гутаркі і міліцыянт, і пажарнік сышлі, а прадстаўнік аддзела ідэалогіі прасядзеў амаль увесь фільм. Нагадаем, фэст дакументальнага кіно "Адзіны свет" распачаўся ўчора ў Гродне і адначасова ў сталіцах Еўрапейскіх краін з паказу фільма “Cuba libre!” (“Свабодная Куба”).
Перад сеансам выступіў амбасадар Чэхіі ў Беларусі Уладзімір Румл.
Сяргей Апановіч, Еўрарадыё, Гродна