Фестываль "Мінская вясна-2010" адкрылася фартэпіянным канцэртам Шапэна
Фартэпіянным канцэртам Фрэдэрыка Шапэна ў выкананні лаўрэата міжнародных конкурсаў Юліяны Аўдзеевай (Расія) адкрылася 7 сакавіка ў Беларускай дзяржаўнай філармоніі серыя канцэртаў міжнароднага фестывалю "Мінская вясна-2010", паведамляе БЕЛТА. У другім аддзяленні Дзяржаўны акадэмічны сімфанічны аркестр Беларусі пад кіраўніцтвам Аляксандра Анісімава граў сімфонію Роберта Шумана "Вясновую" і сюіту для аркестра "Шапэніяна" Аляксандра Глазунова. Сёлета фэст прысвечаны 200-годдзю з дня нараджэння вялікіх рамантыкаў XIX стагоддзя Ф.Шапэна і Р.Шумана.
З-за хваробы ў Мінск не змог прыехаць сусветна вядомы ірландскі піяніст Бары Дуглас, які павінен быў выступіць на адкрыцці фэстывалю.
"Мінская вясна-2010" праходзіць у беларускай сталіцы з 7 сакавіка па 29 красавіка. У праграме фэсту 22 канцэрты.