Фіктыўны шлюб больш не дапаможа атрымаць від на жыхарства ў Беларусі
Заключэнне фіктыўнага шлюбу ёсць прычынай, каб адмовіць замежніку ці асобе без грамадзянства ў атрыманні дазволу на сталае жыхарства ў Рэспубліцы Беларусь. Гэтую норму прадугледжвае закон “Аб прававым становішчы замежных грамадзянаў і асобаў без грамадзянства”. Закон пачаў дзейнічаць сёння. Намеснік начальніка ўпраўлення дэпартамента па грамадзянстве і міграцыі МУС Валеры Шунтаў паведаміў, што цяпер замежнікаў, якія пабяруцца з беларускімі грамадзянамі і захочуць жыць тут стала, будуць сур’ёзна правяраць. Сужэнцаў будуць апытваць у адзін час, але ў розных кабінетах, а потым іх адказы будуць параўноўваць.
Таксама будуць апытваць суседзяў, сваякоў, правяраць факты сумеснага пражывання і вядзення гаспадаркі. Інтымных пытанняў інтэрнацыянальным парам задаваць не будуць — беларускую міліцыю цікавіць сфера быту і сумесных захапленняў, паведамляе БелаПАН.