Філіп Гордан: ЗША забароняць весці бізнэс з "Белнафтахімам"
ЗША маюць намер увесці новыя санкцыі супраць Беларусі - у сувязі з пераследамі актывістаў апазіцыі пасля снежаньскіх прэзідэнцкіх выбараў, перадае svobodanews. Пра гэта ў чацвер на слуханнях у Сенаце паведаміў памочнік дзяржсакратара ЗША Філіп Гордан.
Паводле яго слоў, санкцыі ўключаць у сябе забарону для амерыканскіх кампаній і грамадзян на вядзенне бізнэсу з беларускім канцэрнам "Белнафтахім", пашырэнне спісу беларускіх чыноўнікаў, якім забаронены ўезд у ЗША, і шэраг дадатковых фінансавых абмежаванняў.
Плануецца таксама павялічыць на 3 мільёны долараў аб'ём фінансавай падтрымкі беларускім няўрадавым арганізацыям.
Старшыня гэтых слуханняў сенатар Джын Шахін сказала, што "камітэт цалкам падтрымлівае дзяржсакратара Клінтан і заклікае рэжым Лукашэнкі неадкладна і без папярэдніх умоваў вызваліць усіх палітычных зняволеных. Беларускі народ мае права свабодна, і не баючыся пераследу, выказваць сваю волю",- паведамляе Хартыя-97.