Філіял "Белтэлекама" ў Гомелі "замініравалі" з мінскага таксафона
Прыкладна а 17-ай гадзіне ў Гомелі эвакуявалі увесь 13-павярховы будынак. У ім знаходзяцца галоўныя гомельскія філіялы "Белпошты" і "Белтэлекама", а таксама адно з гарадскіх аддзяленняў "Беларусбанка". Нагодай стаў тэлефонны званок з паведамленнем, што будынак замініраваны. На месца здарэння прыбылі супрацоўнікі сапёрнай службы, міліцыі, МНС, хуткай дапамогі.
На цяперашні момант вядома толькі тое, што званок быў зроблены з мінскага таксафона. Астатнія акалічнасці здарэння высвятляюцца.
На цяперашні момант вядома толькі тое, што званок быў зроблены з мінскага таксафона. Астатнія акалічнасці здарэння высвятляюцца.