Фільм Андрэя Кудзіненкі "Масакра" прыме ўдзел у фэсце "Кінашок"

Новы мастацкі фільм "Масакра" Андрэя Кудзіненкі прыме ўдзел у XIX Адкрытым фэсце кіно краін СНД, Латвіі, Літвы ды Эстоніі "Кінашок". Імпрэза пройдзе ў Анапе з 12 па 19 верасня, інфармуе БЕЛТА. Містычны трылер будзе ўдзельнічаць у конкурсе поўнаметражных фільмаў. За перамогу будуць таксама змагацца стужкі з яшчэ 12 краінаў.

Яшчэ адна беларуская карціна - тэлевізійны фільм маладога беларускага рэжысёра Дзмітрыя Лася "Трамвай у Парыж" - прыме ўдзел у конкурсе тэлевізійнага кіно "ТВ-шок".

Штогод на кінафоруме праходзіць праграма "Ў фокусе...", прысвечаная кінематаграфіі адной з краін-удзельніц. Сёлета такой краінай будзе Беларусь.