Фільм-аўтабіяграфію Боба Марлі выпусціць удава музыкі

Нядаўна правы на кнігу-аўтабіяграфію ўдавы Боба Марлі, Рыты Марлі, пад назвай «No Woman No Cry: My Life With Bob Marley» набыла кінакампанія братоў Вайнштайн. Як паведамляе Film.ru, кампанія плануе выпусціць біяграфічны фільм аб легендарным музыку напрыканцы 2009 года. Рыта Марлі стане выканаўчым прадзюсарам стужцы пра жыццё яе мужа.

Кніга ўдавы легендарнага рэгі-выканаўца выйшла ў яшчэ 2004 годзе. У ёй Рыта Марлі апісала гісторыю бурлівага сумеснага жыцця з музыкам: Боб і Рыта ажаніліся ў 1966 годзе, безліч разоў сварыліся, раставаліся і зноўку схадзіліся, у іх нарадзілася чацвёра дзяцей (лічыцца, што ў Боба іх 22, з якіх толькі 10 афіцыйна прызнаныя). У кнізе таксама апісваецца замах на жыццё Марлі, здзейснены ў 1976 году.

Нагадаем, што Боб Марлі памёр ад раку ў 1981 годзе, калі яму было 36 гадоў.

«Гэта гісторыя пра дзяўчынку з гета і хлопчыка з сельскай мясцовасці. Гэта больш, чым гісторыя суперзоркі - нам давяшлося разам пераадолець шмат цяжкасцяў. І гэта больш, чым проста гісторыя, гэта рэальнасць», - кажа Рыта Марлі.

Мяркуецца, што фільм распавядзе не толькі пра перыяд 15-гадовага шлюбнага жыцця Рыты і Боба Марлі, але і пра дзяцінства і юначыя гады музыкі. Рыта ўжо выказала жаданне, каб у фільме ролю жонкі Боба адыграла яго нявестка — r'n'b спявачка Лорын Хіл.

Адзначым таксама, што ў 1999 годзе кінакампанія Warner Bros. набыла правы на кнігу Цімаці Уайта «Catch a Fire». Яе адаптацыяй займаўся Рон Шэлтан. Галоўную ролю ў фільме-біяграфіі павінен быў адыграць сын Боба Марлі Роан, а Рыту - усё тая жа спявачка Лорын Хіл. Але праект так і не быў завершаны.

Таксама пра свой намер зняць дакументальную стужку пра Боба Марлі нядаўна заявіў Марцін Скарсэзэ.

Фота: www.freecomputerdesktopwallpaper.com