Фільм пра праваабаронцу Яну Палякову паказалі ў 20 украінскіх гарадах
Фільм пра беларускую праваабаронцу Яну Палякову "Забойства напярэдадні вясны" з 15 верасня па 10 снежня быў паказаны больш, чым у 20 украінскіх гарадах. Прагляд кінастужкі адбыўся ў рамках вандроўнага фестывалю дакументальнага кіно па правах чалавека Docudays UA. Паказ фестывальных фільмаў праходзіў у кінатэатрах, дамах культуры, вышэйшых навучальных установах, школах, моладзевых клубах, кнігарнях і бібліятэках.
Фільм беларускай рэжысёркі Вольгі Мікалайчык "Забойства напярэдадні вясны" распавядае аб праваабаронцы з Салігорску 36-гадовай Яне Паляковай. У сакавіку 2009 года суд прызнаў яе вінаватай у лжывым паклёпе на міліцыянта і пакараў 2,5 гадамі “хіміі”. Здзеклівы артыкул пра Палякову выйшаў і ў адной дзяржаўнай газеце. Неўзабаве Яна Палякова скончыла жыццё самагубствам.