Фінал адборачнага тура дзіцячага "Еўрабачання" пакажуць у прамым эфіры
Фінал нацыянальнага адборачнага тура дзіцячага конкурсу песні "Еўрабачанне-2007" пройдзе ў прамым эфіры. Фінальны канцэрт запланаваны на 13 верасня, ён адбудзецца на сцэне Летняга амфітэатра ў Віцебску. Пра гэта паведаміла выканаўчы прадзюсер Белтэлерадыёкампаніі Людміла Барадзіна на рэпетыцыі фіналу конкурсу ў Маладзёжным тэатры эстрады 27 жніўня ў Мінску. Па выніках тэлефоннага галасавання тэлегледачоў і галасавання прафесійнага журы будзе вызначана песня-пераможца, якая прадставіць Беларусь на міжнародным дзіцячым конкурсе песні "Еўрабачанне-2007" 8 снежня ў Нідэрландах.
Барадзіна паведаміла, што, магчыма, падчас фіналу конкурсу будзе арганізавана галасаванне абласцей Беларусі па прынцыпе галасавання краін на "Еўрабачанні".
БелаПАН
Барадзіна паведаміла, што, магчыма, падчас фіналу конкурсу будзе арганізавана галасаванне абласцей Беларусі па прынцыпе галасавання краін на "Еўрабачанні".
БелаПАН