Фінькевіч стаў невыязным, а Казуліна адправілі на асабісты дагляд
Не ўсе кіраўнікі беларускай апазіцыі даехалі да Вільні на сустрэчу з дэлегацыяй кангрэсменаў ЗША
Раніцай у чацвер на беларуска-літоўскай мяжы адзін з лідэраў маладзёжнага дэмакратычнага руху Артур Фінкевіч даведаўся, што раптоўна стаў невыязным, атрымаў адпаведны штамп у пашпарт і быў завернуты з мяжы ў Мінск. А былога палітвязня Аляксандра Казуліна мытнікі накіравалі на асабісты дагляд.
Як паведаміў Еўрарадыё кіраўнік Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька, яны разам з Аляксандрам Казуліным, Вінцуком Вячоркам і Артурам Фінкевічам выехалі сёння раніцай у Вільню на сустрэчу з дэлегацыяй кангрэсменаў ЗША. Іх машыну накіравалі для спецыяльнага дагляду.
Анатоль Лябедзька: “Фінкевічу паставілі у пашпарт штамп невыязнога і зараз ён вяртаецца назад у Мінск. Хаця яшчэ месяц таму па тым жа самым абставінам. А Казуліна павялі на асабісты дагляд”.
На думку палітыка, у Вільню на сустрэчу яны патрапяць, але са спазненнем. І звязвае затрымку на мяжы з мэтай іх паездкі.
Анатоль Лябедзька: “Ужо зразумела, што мы не ўсе туды даедзем і можам даехаць з пэўнымі спазненнямі. Ніхто з памежнікаў такія свае паводзіны ніяк не тлумачыць. Кажуць: мы людзі маленькія, рашэнні прымаюцца ў Мінску. Я думаю, што гэта звязана з мэтай нашай паездкі. Улады хочуць калі не зашкодзіць гэтай сустрэчы, то стварыць псіхалагічныя праблемы”.
Фота - telegraf.by