Фінскі міністр Мартынаву: Вызваліце Някляева і Саннікава!
Міністр замежных спраў Сяргей Мартынаў 11 студзеня здзейсніў неафіцыйны бліц-візіт у Хельсінкі, паведаміла прэс-служба МЗС Фінляндыі, перадае БелаПАН. Візіт быў арганізаваны "па просьбе Беларусі і ў найкарацейшыя тэрміны". З Мартынавым сустрэўся яго фінскі калега Аляксандар Стубб. Перамовы былі звязаны з паездкай беларускага міністра ў Брусэль, адзначаецца ў паведамленні.
Бакі абмеркавалі прэзідэнцкія выбары ў Беларусі і падзеі пасля іх. Стубб заявіў Мартынаву пра сур'ёзную заклапочанасць Фінляндыі гвалтам, які меў месца пасля выбараў, і рашуча асудзіў ужыванне сілы. Фінляндыя "асабліва занепакоена затрыманнем лідараў апазіцыі і адносінамі з іншымі прадстаўнікамі грамадзянскай супольнасці і супрацоўнікамі прэсы".
"Як і іншыя краіны ЕС", Фінляндыя заклікае Беларусь "прыняць аператыўныя меры па паляпшэнні сітуацыі".
Фінскі міністр заклікаў вызваліць Уладзіміра Някляева і Андрэя Саннікава, а таксама выказаў заклапочанасць сітуацыяй у сям'і Саннікава (пасля арышту палітыка і яго жонкі, журналісткі Ірыны Халіп, трохгадовы сын Данііл застаўся без бацькоў; апякунства афармляе бабуля).