Фотафакт: 10-метровае дрэва звалілася на аўтамабілі, загінуў кіроўца
10-метровае дрэва звалілася на аўтамабіль Toyota Estima, які праязджаў па вуліцы. Кіроўца памёр на месцы. Трагічнае здарэнне адбылося ўчора ўвечары ў Бішкеку. Як інфармуе sputnik.kg, таполя ўпала з невядомай прычыны. Адбылося гэта насупраць сярэдняй школы. Таксама дрэва закранула прыпаркаваную Toyota Camry, у якой людзей не было.
У сталіцы Кыргызстана цяпер правядуць інвентарызацыю ўсіх дрэваў. Кантраляваць яе будзе асабіста мэр Бішкека Албек Ібраімаў.