Фотафакт: У Ашмянах юнак на ровары трапіў пад "Фольксваген"
Здарэнне адбылося ў нядзелю, 16 сакавіка.
Як паведамляе прэс-служба ДАІ Гродзенскай вобласці, 14-гадовы хлопец на ровары з правага тратуара чамусьці выехаў на паласу сустрэчнага руху. Там яго збіў легкавік. Вучань 9-га класа атрымаў траўмы, яго шпіталізавалі.

Фота — gaigrodno.by