Фотаробаты падазраваных у арганізацыі выбуху 4 ліпеня яшчэ не гатовыя

Фотаробаты падазраваных у арганізацыі выбуху 4 ліпеня яшчэ не гатовыя. Пра гэта Еўрарадыё распавёў начальнік аддзялення інфармацыі і грамадскіх сувязяў ГУУС Мінгарвыканкама Аляксандр Ластоўскі. Ён таксама адзначыў, што да яго не паступала інфармацыі пра другі выбух, які нібыта адбыўся ўначы з 3 на 4 ліпеня насупраць стэлы "Мінск горад-герой" падчас святкавання Дня незалежнасці. Таксама сёння праваахоўнікі звернуцца да грамадзянаў з просьбай пра спрыянне ў расследаванні злачынства:

Ластоўскі: Я зараз рыхтую зварот да грамадзян з просьбай аказаць спрыянне ў прадастаўленні любой інфармацыі, датычнай дадзенага злачынства.

Выбух падчас канцэрту "Мы беларусы" па-ранейшаму кваліфікуецца як хулінганства.