Францішак Вячорка заклікаў урад ЗША падтрымаць незалежныя мас-медыя

Францішак Вячорка заклікаў урад ЗША падтрымаць незалежныя мас-медыя і моладзевыя арганізацыі Беларусі. Ён знаходзіцца ў ЗША па запрашэнні Інстытута дэмакратыі ва Усходняй Еўропе, паведамляе БелаПАН. Моладзевы лідэр сустрэўся з прадстаўнікамі Дзяржаўнага дэпартамэнту ЗША, Хельсінкскай камісіі ўрада ЗША, Нацыянальнага дэмакратычнага інстытута і Міжнароднага рэспубліканскага інстытута.

Па словах палітыка, прадстаўнікоў Дзярждэпартамента больш за ўсё цікавілі будучыя прэзідэнцкія выбары і ўдзел апазіцыі ў іх. Вячорка распавёў амерыканцам пра тое, што ў моладзевых арганізацый ёсць адзіная стратэгія і яны збіраюцца працаваць на вулічную мабілізацыю. У яго пыталіся, як ЗША могуць садзейнічаць Беларусі. Вячорка кажа, што прасіў падтрымліваць незалежныя медыі, у першую чаргу тэлеканал “Белсат” і Радыё “Свабоду”.

Вячорка заявіў: “Усе, з кім я сустракаўся ў Нью-Ёрку, выказвалі падтрымку дэмакратычным сілам. Амерыка і надалей будзе падтрымліваць тых, хто змагаецца з дыктатурай у Беларусі”.