Французская амбасада заклікала вызваліць Аляксандра Казуліна
"Мы спадзяемся, што, зыходзячы з гуманных прынцыпаў, Аляксандр Казулін будзе вызвалены ў найбліжэйшы час", — заявіла сёння амбасадар Францыі ў Беларусі Мірэй Мюсо ў сувязі з сітуацыяй у сям'і вядомага беларускага палітыка. Нагадаем, жонка Казуліна, экс-кандыдата ў прэзідэнты і лідэра Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Ірына Казуліна памерла ўвечары 23 лютага ад анкалагічнага захворвання.
"Мы смуткуем ў сувязі са смерцю Ірыны Казулінай і выказваем глыбокія спачуванні яе мужу і дочкам, — сказала Мюсо. — Мы спадзяемся, што Аляксандр Казулін зможа прысутнічаць на пахаванні і развітацца са сваёй жонкай".
Мюсо таксама выказала надзею, што да заявы Францыі далучацца іншыя краіны Еўрасаюза.
БелаПАН