Французскія футбалісты за перамогу над беларусамі атрымаюць па 10 тысяч еўра
Кіраўніцтва Федэрацыі футбола Францыі вызначыла памер прэміяльных для гульцоў зборнай краіны ў адборачных матчах Euro-2012. Так, за перамогу гульцам будзе выплачана па 10 тысяч еўра, за нічыю - 5 тысяч, паведамляе "Прессбол". Нагадаем, што матч Беларусь-Францыя пройдзе 3 верасня. Таксама французскіх гульцоў азнаёмілі з Кодэксам паводзін, дзе прапісаныя асноўныя абавязкі футбалістаў, якія выступаюць за зборную. Гульцы павінны ўдзельнічаць у фотасесіях, насіць атрыбутыку, прадстаўленую галоўным фундатарам і афіцыйнымі партнёрамі, а таксама ўдзельнічаць у прома-акцыях.