Французы хочуць перанесці Альбэра Камю ў Пантэон
З ініцыятывы прэзідэнта Францыі Нікаля Сарказі парэшткі Альбэра Камю маюць перанесці ў калектыўны склеп Герояў Францыі — Пантэон. Гэта выклікае ў краіне пратэсты. Гучаць галасы, што Сарказі хоча дадаць сабе вагі, прытуліўшыся да гучнага імя, у той час як сам не любіць чытаць. Ды і Камю не любіў славы, Нобеля прыняў толькі таму, што быў у цяжкім фінансавым становішчы, як распавядае ягоная сястра Катрын. Канчатковае рашэнне будзе прынятае сям’ёй Камю.
Лаўрэат Нобелеўскай прэміі ў галіне літаратуры французскі пісьменнік Альбэр Камю загінуў у аўтакатастрофе 50 гадоў таму, у студзені 1960 года. Ён вырас у Алжыры, з поўдня Францыі кіраваўся тады ў сваю апошнюю паездку і цалкам спраўдзіў у ёй на практыцы сваю філасофію экзыстэнцыялізму — купіў квіток на цягнік, але ў апошнюю хвіліну паехаў на ўласным аўто і разбіўся.
Паводле інтэрнэт-рэсурсаў, Павал Грынь