Французы навучаць беларускую міліцыю лятаць і прададуць ёй верталёт

У Міністэрстве ўнутраных спраў Беларусі створана авіяцыйнае падраздзяленне. Па словах кіраўніка гэтага ведамства Уладзіміра Навумава, напрыканцы студзеня ў Францыю для навучання будзе накіравана група беларускіх спецыялістаў.
У гэтай краіне для Беларусі будзе закуплены паліцэйскі верталёт, паведамляе Першы канал. Плануецца, што ў сакавіку спецыялісты вернуцца дамоў ужо з гэтай тэхнікай і будуць несці службу. У будучыні Беларусь мае намер закупіць яшчэ некалькі верталётаў.

У перспектыве авіяцыйная тэхніка будзе выкарыстоўвацца не толькі для патрулявання аўтадарог, але і па ўзгадненні з Міністэрствам аховы здароўя для аказання аператыўнай дапамогі пацярпелым і дастаўкі іх у лячэбныя ўстановы.