Францыя выпрабоўвала ядзерную зброю на ўласных салдатах

Французская газета Le Parisien паведаміла, што Францыя ў 1960-х выпрабоўвала ядзерную зброю на салдатах у Сахары, у французскім Алжыры. Мэта — "вывучыць фізіялагічнае і псіхалагічнае ўздзеянне ядзернай зброі на людзей", інфармуе Onet.pl. Газета спасылаецца на сакрэтны даклад, які трапіў у рукі яе рэпарцёраў. У сваю чаргу, міністр абароны Францыі Эрвэ Марэн заявіў, што не ведае пра існаванне такога дакладу і даручыць сваім людзям расследаванне на гэтую тэму.

Дарэчы, у снежні Францыя прыняла закон, які прадугледжвае кампенсацыю асобам, якія пацярпелі пры ядзерных выпрабаваннях.