Franz Ferdinand вызначыліся з назвай новага альбома
Шатландскі гурт Franz Ferdinand вызначыўся з назвай сваёй трэцяй плыты. Шатландскі гурт Franz Ferdinand вызначыўся з назвай сваёй трэцяй плыты.
Альбом калектыва, выхад якога запланаваны на студзень 2009 года, будзе назвацца "Tonight" ("Сёння ўначы"), паведамляе NME.
Фронтмэн Franz Ferdinand Алекс Капранас паведаміў, што такая назва была абраная таму, што кружэлка атрымалася "начной". "У нас атрымалася музыка для ночы, таму, мне здаецца, што назва цалкам адлюстроўвае змест альбома", - адзначыў Капранас. Па словах лідэра групы, першапачаткова альбом хацелі назваць "Bite Hard", аднак неўзабаве адмовіліся ад гэтай ідэі.
У адрозненне ад двух папярэдніх альбомаў каманды, якія былі запісаныя на інзі-лэйбле "Domino", "Tonight" выйдзе на мейджоры "Epic".
Першы альбом гурта, які зваўся "Franz Ferdinand", выйшаў у 2004 годзе, а другая плыта "You Could Have It So Much Better" – у 2005 годзе.
Фота: www.muzzz.ucoz.ru