"Freedom House" уключыў Беларусь у дзясятку парушальнікаў свабоды прэсы
У дакладзе "Freedom House" адзначае, што ў Крымінальны кодэкс краіны былі ўнесеныя змены, якія дазваляюць арышт на 2 гады за “дыскрэдытацыю Беларусі у вачах міжнароднай грамадскасці і замежных урадаў”. Такі ж тэрмін прадугледжваецца за распаўсюд “хлуслівай інфармацыі пра палітычную, эканамічную і сацыяльную сітуацыю ў Беларусі”. "Freedom House" адзначае, што інтэрнэт у Беларусі знаходзіцца пад кантролем уладаў, а сайты незалежных партый і недзяржаўных арганізацый рэгулярна блакуюцца. Пры падрыхтоўцы новага дакладу праваахоўнай арганізацыі даследваліся 195 краінаў.