Фрыстайліст Антон Кушнір выйграў два этапы Кубка Еўропы ў Фінляндыі
Беларускі лыжны акрабат Антон Кушнір пачаў новы сезон з перамог на двух этапах Кубка Еўропы, якія адбыліся ў Фінляндыі, паведамляе БЕЛТА. Нагадаем, у мінулым сезоне Кушнір стаў пераможцам агульнага заліку Кубка свету па фрыстайле. На першым этапе Кубка Еўропы Антон Кушнір перамог, значна апярэдзіўшы расіяніна Энвера Аблаева, які заняў другое месца, і бронзавага прызёра швейцарца Рэната Ульрыха.
На другім этапе перамога Антона Кушніра таксама была вельмі пераканаўчай. У прызавую тройку ўвайшлі ўсё той жа швейцарац Рэната Ульрых і беларус Дзяніс Восіпаў. Яшчэ адзін беларускі спартовец Максім Булаш апынуўся на 9-й пазіцыі сярод 16 удзельнікаў.
У жаночых спаборніцтвах 18-летняя Ганна Гуськова заняла 3-е месца на другім этапе Кубка Еўропы. Наперадзе апынуліся ўкраінка Вольга Волкава і Таня Шаерэр са Швейцарыі.