Фрыстайліст Дзмітрый Рак адпраўлены на рэабілітацыю ў Маскву
У нядзелю, 24 чэрвеня, фрыстайліст Дзмітрый Рак цягніком адпраўлены на рэабілітацыю ў Маскву. Пра гэта “БелТА” паведаміў бацька спартоўца Міхаіл Рак. Спартовец працягне аднаўленне ў Лячэбна-рэабілітацыйным цэнтры Расздрава ў Маскве, які створаны на базе лякарні імя М.А. Пірагова – адной з найстарэйшых у Расіі. Разам з Дзмітрыям Ракам у расійскую сталіцу адправіцца яго маці, якой кіраўніцтва рэабілітацыйнага цэнтра дазволіла знаходзіцца ў адной палаце з сынам.
Мяркуецца, што ў Маскве Дзмітрый прабудзе каля двух месяцаў. Па звестках газеты “Прессбол”, усе неабходныя фармальнасці ўжо ўладжаныя. Выдаткі на знаходжанне Рака ў маскоўскай клініцы падзеляць дзяржава і беларускія спартоўцы, якія сабралі для траўмаванага калегі каля $9 тыс.
Дарэчы, 21 чэрвеня, калі Дзмітрый Рак святкаваў свой 31-ы дзень нараджэння, да яго наведаліся лепшы беларускі футбаліст апошніх гадоў Аляксандр Глеб і спявачка і тэлевядучая Анастасія Касянкова. Зайшоў павіншаваць свайго таварыша па зборнай Беларусі па фрыстайле і срэбны прызёр Алімпіяды-2006 Дзмітрый Дашчынскі.