ФСБ забараніла лідару ўкраінскай грамады Масквы ўезд у Расію на 5 гадоў

ФСБ забараніла лідару ўкраінскай грамады Масквы ўезд у Расію на 5 гадоў

ФСБ Расіі забараніла ўезд у краіну аднаму з лідараў украінскай грамады — адказнаму сакратару Украінскага кангрэса Расіі і сустаршыні арганізацыі "Украінцы Масквы", журналісту Віктару Гіржову.

Як паведамляе РБК, журналіста знялі з цягніка на мяжы, калі ён вяртаўся з Кіева. Потым яму абвясцілі, што ФСБ забараніла яму ўезд у Расію да 1 верасня 2020 года.

Гіржоў кажа, што жыве ў Маскве больш за 20 гадоў, хоць і заставаўся грамадзянінам Украіны. У расійскай сталіцы ў яго засталіся жонка і дзеці.

Журналіст мяркуе, што прычынай забароны на ўезд у Расію сталі яго выступы на расійскіх тэлеканалах у падтрымку Украіны.

Нагадаем, што напярэдадні расійскія ўлады забаранілі ўезд на тэрыторыю краіны Веры Саўчанка — сястры ўкраінскай лётчыцы Надзеі Саўчанка.

Фота: svoboda.org