Футбаліст Аляксандр Глеб не збіраецца сыходзіць з "Барселоны"

Беларускі паўабаронца "Барселоны" Аляксандр Глеб аспрэчыў чуткі, што хуткім часам ён можа пакінуць каталонскі клуб і вярнуцца ў "Штутгарт", за які ён выступаў да 2005 года. Ён заявіў, што ні з якімі прадстаўнікамі "Штутгарта" не кантактаваў. І хаця футбаліст незадаволены тым, што ў "Барселоне" ён дагэтуль знаходзіцца на лаве запасных.

Аднак, па словах Глеба, ён не збіраецца здавацца. Футбаліст заявіў, што вывучыць мову і зробіць усё магчымае, каб канчаткова ўладкавацца ў "Барселоне". Глеб лічыць, што гэта вялікі клуб, і ён жадае выступаць менавіта за гэтую каманду, паведамляе "Прессбол".