Футбаліст Аляксандр Кульчый з-за сям'і не паехаў у Аўстрыю
Футбольная зборная Беларусі пачала трэніровачны збор у Аўстрыі. У яго праграме два кантрольныя матчы з удзельнікамі чэмпіянату свету-2010 камандамі Гандураса (27 траўня) і Паўднёвай Карэі (30 траўня), паведамляе БЕЛТА. Напярэдадні стала вядома, што ў спарынгах не зможа паўдзельнічаць адзін з лідэраў нашай каманды паўабаронца Аляксандр Кульчый: у яго нечакана паўсталі сямейныя праблемы.
Акрамя таго, як паведамлялася раней, у Аўстрыі не будзе траўмаваных Цімафея Калачова, Леаніда Ковеля, Віталя Кутузава і Аляксандра Глеба. Не зможа дапамагчы камандзе і Вячаслаў Глеб, якога не адпусціў яго кітайскі клуб. Такім чынам, цяпер пад кіраўніцтвам Бернда Штанге да гульняў рыхтуюцца 18 футбалістаў.