Футбаліст Валянцін Бялькевіч працягне сваю кар'еру ў "Інтэры"

У футбольным клубе "Інтэр" працягне сваю кар'еру 35-гадовы Валянцін Бялькевіч, былы паўабаронца кіеўскага "Дынама" і зборнай Беларусі. Праўда, "Інтэры" не італьянскім, а азербайджанскім - з горада Баку.

Днямі беларус прыедзе ў азербайджанскую сталіцу для падпісання кантракта, інфармуе Regnum.

Нагадаем, Валянцін Бялькевіч у 1991-96 гадах выступаў за мінскае "Дынама", а ў 1997-2008 гадах - за кіеўскае "Дынама". Ён з'яўляецца 7-разовым чэмпіёнам Украіны, 6-разовым уладальнікам Кубка Украіны.

Азербайджанскія журналісты называюць беларускага футбаліста самым тытулаваным замежнікам, які калі-небудзь прыязджаў выступаць у чэмпіянаце гэтай краіны.