Футбаліста "Нафтана" аштрафавалі за паказаны фанатам аголены зад

На 350 тысяч рублёў "за выказаную непавагу ў адносінах да гледачоў" аштрафаваны паўабаронца наваполацкага "Нафтана" Філіп Рудзік. 11 верасня падчас матчу 24-га тура футбольнага чэмпіянату краіны БАТЭ — "Нафтан" ён паказаў фанатам, якія яго асвісталі, аголены зад.

Акрамя таго, судзейскі камітэт Беларускай федэрацыі футбола разгледзіць справу інспектара і рэзервовага суддзі таго матчу, якія своечасова не падалі рапарты пра ўчынак Рудзіка, інфармуе БелаПАН.