Футбаліста "Смаргоні" пакаралі за перайманне ўдара Зідана
За перайманне ўдара французскага футбаліста Зідана пакаралі футбаліста "Смаргоні", украінскага легіянера Дзмітрыя Калодзіна.
Нагадаем, у фінальным матчы апошняга чэмпіянату свету паміж зборнымі Францыі і Італіі Зідан ударыў галавой у грудзі саперніка і быў выдалены з поля.
Дзмітрый Калодзін 20 красавіка ў матчы "Смаргоні" з "Гомелем" пасля прыпынення гульні нанёс удар галавой у грудзі саперніку. За гэта яго адразу ж выдалі з поля.
Яму давядзецца прапусціць тры матчы чэмпіянату Беларусі. Такое рашэнне прыняў Дысцыплінарны камітэт Беларускай федэрацыі футбола.
Прессбол