Футбалістам "Барселоны" Аляксандрам Глебам цікавяцца ў Францыі і ў Англіі

Спартыўны дырэктар французскага "Ліёна" Бернар Лякомб прызнаўся, што яго клуб цікавіцца экс-гульцамі лонданскага "Арсенала" паўабаронцам "Барселоны" Аляксандрам Глебам і хаўбекам "Інтэра" Патрыкам Віера.  Як адзначае агенцтва Regnum, "Ліён" вырашыў сур'ёзна ўзмацніцца пасля таго, як упершыню за восем гадоў упусціў перамогу ў нацыянальным чэмпіянаце.

"Глеб — добры футбаліст, паглядзім, што мы можам зрабіць", — сказаў Лякомб.

Напярэдадні таксама з'явілася інфармацыя , што ў паслугах Глеба зацікаўленая англійская "Астан Віла".

Аднак сам беларускі футбаліст хацеў бы застацца ў "Барселоне" і змагацца за месца ў асноўным складзе.