Футбалісты барысаўскага БАТЭ 1 красавіка сустрэнуцца з заўзятарамі

Перадсезонная сустрэча кіраўніцтва, трэнерскага штаба і гульцоў ФК БАТЭ з заўзятарамі каманды адбудзецца ў чацвер, 1 красавіка. Як адзначае "Спорт Беларусь", яна пройдзе ў Доме культуры ААТ "БАТЭ" (вул. Даумана, 95). Кіраўнікі і гульцы БАТЭ падзеляцца планамі на сезон і адкажуць на пытанні аўдыторыі. Аўтараў самых цікавых пытанняў чакаюць памятныя падарункі.

Апроч таго, будзе арганізаваны продаж клубнай атрыбутыкі. Пачатак сустрэчы ў 17.30. Уваход вольны.