Футбалісты БАТЭ адпраўляюцца на трэніровачны збор у Турцыю

Футбалісты барысаўскага БАТЭ завяршылі першы перадсезонны трэніровачны збор кантрольным матчам з ДСК-"Гомель" у мінскім футбольным манежы. Пяціразовыя чэмпіёны Беларусі без вялікіх праблем перайгралі дэбютантаў 1-й лігі нацыянальнага першынства са значным лікам 3:0. У гэтай гульні галоўны трэнер барысаўчан Віктар Ганчарэнка праверыў у справе 19 гульцоў, сярод якіх было і некалькі пачаткоўцаў.

4 лютага футбалісты БАТЭ адпачываюць, а 5-а адправяцца ў турэцкі Белек на чарговы трэніровачны збор, які працягнецца да 18 лютага. Праўда, у складзе барысаўчан з 9 па 11 лютага не будзе 9 гульцоў, выкліканых у моладзевыя зборныя Беларусі, якія ў гэтыя дні таксама будуць рыхтавацца ў Турцыі.

БЕЛТА