Футбалісты “Гомеля” прададуць свае майкі, каб дапамагчы дзіцячым дамам
Футбалісты “Гомеля” вырашылі правесці шэраг дабрачынных аукцыёнаў з мэтай падтрымаць дзіцячыя дамы. На продаж выставяць імянныя гульнявыя футболкі ўзору 2010 года.
Стартавы кошт ― 40 долараў. Усе сабраныя грошы пойдуць на дабрачынныя мэты. Стартуе аукцыён 17 красавіка, калі адбудзецца першы матч сезона. На гомельскім стадыёне "Цэнтральны" будзе разыграная футболка Арцёма Ганчарыка. Яе атрымае самы шчодры пакупнік з рук самога гульца, паведамляе прэс-служба клуба.