Футбольная каманда "ПМЦ-Паставы" расфармаваная з-за эканамічнага крызісу
Па завяршэнні футбольнага сезону каманда "ПМЦ-Паставы" была расфармаваная. Прычынай стаў эканамічны крызіс. Заснаваў і ўтрымліваў чэмпіёна другой лігі Пастаўскі мэблевы цэнтар (ПМЦ). Гэта прыватнае прадпрыемства былога вайскоўца Анатоля Бабічава. У папярэднія гады мэблевы цэнтр збудаваў у Паставах два стадыёны, стварыў дзіцячую футбольную каманду і купіў у іншых месцах гульцоў для дарослай дружыны.
Цяпер крызіс не дазваляе падтрымліваць надалей каманду. Кіраўнік мэблевага цэнтру Анатоль Бабічаў паведаміў, што ўсе свае забавязанні перад футбалістамі заснавальнік выканаў: кожнаму гульцу падзякавалі і заплацілі за працу.
Нагадаем, што ў 2007 годзе каманда "ПМЦ-Паставы" стала пераможцам чэмпіянату Беларусі па футболе сярод клубаў другой лігі.
Бюлетэнь-онлайн