Футбольны клуб "Дарыда" можа не застацца і ў 1-й лізе чэмпіянату Беларусі
Футбольны клуб "Дарыда" могуць не дапусціць да ўдзелу ў чэмпіянаце Беларусі ў першай лізе. Дысцыплінарны камітэт Беларускай федэрацыі футбола хадайнічае пра гэта перад выканкамам БФФ. Такое рашэнне звязана з неаднаразовым парушэннем рэгламента і дысцыплінарнага кодэксу. БЕЛТА нагадвае, што ў мінулым чэмпіянаце сярод каманд вышэйшай лігі па віне "Дарыды" быў сарваны яе хатні матч з мікашэвіцкім "Гранітам", за што ёй было залічанае тэхнічнае паражэнне, клуб быў аштрафаваны. Па выніках сезона 2008 года "Дарыда" заняла апошняе месца і перайшла ў першую лігу.
У выпадку, калі выканкам БФФ прыме рашэнне не дапушчэнні "Дарыды" да ўдзелу ў чэмпіянаце Беларусі ў першай лізе, за ўсімі гульцамі каманды могуць прызнаць статус "свабодных агентаў" і яны змогуць перайсці ў іншыя клубы без кампенсацыйных выплат.