Футбольны матч ператварылі ў выбарчую акцыю Лукашэнкі (фота)

У нядзелю 21 лістапада адбыўся матч 33-га тура чэмпіянату Беларусі па футболе "Дынама" (Брэст) — "Белшына" (Бабруйск). Арганізатары гульні зладзілі незвычайную палітычную акцыю. Суддзі і футбалісты абедзвюх камандаў выйшлі на поле спарткомплексу "Брэсцкі" ў суправаджэнні хлопчыкаў і дзяўчынак. Усе дзеці былі апранутыя ў майкі сіняга, чырвонага і жоўтага колераў з партрэтам Аляксандра Лукашэнкі і надпісам "Наш прэзідэнт" , паведамляе інтэрнэт-газета "Салідарнасць".




Фота: "Салідарнасць"