Фяцісаў: Мінскае "Дынама" можа заявіць на гульню Лукашэнку

Легендарны хакеіст Вячаслаў Фяцісаў лічыць, што кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка змог бы закінуць шайбу ў КХЛ. У інтэрв'ю газеце "Спортивная панорама" спартовец адзначыў, што беларускаму хакею традыцыйна надаецца вялікая ўвага з боку дзяржавы. І, па яго словах, з кожным сезонам мінскае "Дынама" становіцца ўсё лепшым.

"Дарэчы, цалкам магу ўявіць, што мінскае "Дынама" заявіць Аляксандра Лукашэнку. У вашага прэзідэнта ўражвальны кідок! Калі яго вывесці на добрую пазіцыю, то ён здолее і забіць", - заявіў Фяцісаў.