Галасаванне на з'ездзе Партыі БНФ па "справе Міхалевіча" будзе тайным
Галасаванне па пытанні аб выключэнні Алеся Міхалевіча з Партыі БНФ будзе тайным. Такое рашэнне прынятае на партыйным з'ездзе, які цяпер праходзіць у Мінску. Нагадаем, 33-гадовы намеснік старшыні Партыі БНФ Алесь Міхалевіч у чэрвені быў выключаны з яе шэрагаў. Старшыня партыі Лявон Баршчэўскі сцвярджаў, што ён адмовіўся выконваць рашэнні сойма, крытыкаваў у СМІ партыйнае кіраўніцтва. Міхалевіч мяркуе, што партыйны статут дазваляе такую крытыку.
Пасля заканчэння перапынку ў працы з'езда пройдзе тайнае галасаванне, інфармуе БелаПАН.
Пасля заканчэння перапынку ў працы з'езда пройдзе тайнае галасаванне, інфармуе БелаПАН.